Дэн Лідзюнь
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дэн Лідзюнь (трад. 鄧麗君, спрошч. 邓丽君, піньінь Dèng Lìjūn, сіст. Пал. Дэн Лицзюнь, POJ Tēng Lē-kun) — папулярная кітайская спявачка, таксама вядомая ў Японіі і на захадзе як Тэрэза Тэн (яп. テレサ・テン, англ. Teresa Teng). Нарадзілася на Тайвані 29 снежня 1953 года, памёрла 8 мая 1995 ад астмы.
Спявала на пекінскай, тайваньскай і кантонскай кітайскіх мовах, а таксама на японскай, інданэзійскай і англійскай.
Яна вядомая павольнымі песнямі пра каханне, сярод якіх "Калі ж ты прыдзеш?" (何日君再來 Hé rì jūn zàilái?) і "Няхай месяц адлюстроўвае маю душу" (月亮代表我的心).
[правіць] Цэнзура
Шмат песень Тэрэзы Тэн былі забароненыя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы і на Тайвані.
Так, на Тайвані былі забароненыя песні "Калі ж ты прыдзеш?" (何日君再來, піньінь Hé rì jūn zàilái?), бо іерогліф 君 (кіт. jūn; літаральна «пан, шляхціч», выкарыстоўваецца як зварот) гучыць таксама, як іерогліф "армія, войска" (軍, піньінь jūn), таму ў песні можна было пачуць "Калі ж прыйдзе армія?". Таксама былі забароненыя тайваньскамоўная песня "Гарачыя мясныя піражкі" (燒肉粽, POJ Sio bah-chàng), якая спявалася ад імя дзяўчыны, што не змагла знайсці працу і вымушаная прадаваць піражкі, і песня "Неба цёмнае" (天黑黑, POJ Thiⁿ ȯ-ȯ), бо яны разглядаліся як прыхаваная крытыка ўлады.[1]
У КНР яна была забароненая як "буржуазная спявачка".
Негледзячы на забароны, яна была вельмі папулярнай, як у КНР, так і ў Кітайская Рэспубліцы, таму ўзнікла фраза: "Дэн Сяўпін правціць днём, Дэн Лідзюнь правіць ноччу"[2].
[правіць] Спасылкі
Зноскі
- ↑ http://www.zonaeuropa.com/20070715_1.htm
- ↑ Reed, Barbara Edith. Davison, Gary Marvin. 1998. Culture and Customs of Taiwan, Greenwood Press. ISBN 0-313-30298-7